Мэты і задачы, структура ўстановы - Турнянская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Мэты і задачы, структура ўстановы

Мэты і задачы
дзяржаўнай установы адукацыі
«Турнянская сярэдняя школа» Камянецкага раёна
на 2023/2024 навучальны год

Мэта: стварэнне ўмоў для ўдасканалення адукацыйнай прасторы, арыентаванай на павышэнне якасці адукацыі навучэнцаў, якая садзейнічае інтэлектуальнаму, маральнаму, фізічнаму развіццю асобы, гатовай да жыццёвага і прафесійнага самавызначэння, здольнай быць канкурэнтаздольнай і сацыяльна актыўнай, самастойна і адказна прымаць рашэнні ва ўмовах, якія пастаянна змяняюцца.


Задачы:

  • Працягнуць работу па павышэнні якасці ведаў вучняў праз прымяненне сучасных адукацыйных тэхналогій пры правядзенні навучальных і факультатыўных заняткаў.
  • Забеспячэнне задавальнення запытаў і інтарэсаў вучняў праз павышэнне эфектыўнасці факультатыўных заняткаў, арганізацыю вывучэння навучальных прадметаў на павышаным узроўні з мэтай дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, прафарыентацыі.
  • Удасканальваць формы і метады работы з адоранымі і высокаматываванымі навучэнцамі праз наладжванне на ўсіх ступенях адукацыі сістэмы ўзаемадзеяння па падрыхтоўцы навучэнцаў да алімпіядаў па вучэбных прадметах, конкурсах даследчага характару, цэнтралізаванаму тэсціраванню.
  • Забяспечваць метадычнае суправаджэнне асваення педагогамі абноўленага зместу вучэбных прадметаў, актуалізаваць кампетэнтнасны падыход да пабудовы адукацыйнага працэсу праз удасканаленне метадычнай работы, работы па самаадукацыі, арганізацыю курсавой падрыхтоўкі.
  • Арганізаваць работу па прафесійнай падрыхтоўцы вучняў X класа праз супрацоўніцтва з установамі прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
  • Ствараць адукацыйнае асяроддзе, якое садзейнічае ажыццяўленню дапрафесійнай падрыхтоўкі і прафарыентацыі навучэнцаў, у тым ліку праз правядзенне мерапрыемстваў у шосты школьны дзень.
  • Фарміраваць у вучняў грамадзянскасць, патрыятызм, духоўна-маральныя каштоўнасці, экалагічную культуру, устойлівую матывацыю да здароўезберажэння праз удасканаленне сістэмы выхаваўчай работы, арганізацыю пазаўрочнай занятасці, удзел у маладзёжных арганізацыях.