Архіў навін - Турнянская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.02.24

Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага 2024 года ў Турнянскай сярэдняй школе Камянецкага раёна  прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. Святкаванне Дня роднай мовы ў нашай навучальнай установе стала ўжо добрай  традыцыяй.
Дзесяцікласніцы правялі пазакласнае мерапрыемства “Маё любімае слова па-беларуску” ў вучняў 5-6 класаў. Пазнаёмілі іх з багаццем роднага слова: прагучалі вершы пра родную мову, мудрыя прыказкі і прымаўкі, разнастайныя загадкі,  а таксама з задавальненнем выказалі свае меркаванні наконт самага цікавага слова на беларускай мове. Беларуская народная музыка гучала на працягу ўсяго мерапрыемства.
Вучні 10-11 класаў прынялі актыўны ўдзел у напісанні Рэспубліканскага дыктанта па беларускай мове, прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы.
Класныя кіраўнікі 8-9 классаў правялі тэматычныя мерапрыемствы  “Славутыя сыны сваёй краіны”.
Зацікаўленасць, добразычлівасць, атмасфера даверу панавалі на працягу ўсяго дня. Такія мерапрыемствы заўсёды выклікаюць у навучэнцаў нашай установы жаданне вывучаць сваю мову, паважаць, любіць і берагчы яе.