Архив новостей - Турнянская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

31.03.2017

“Па кніжных станцыях”

У рамках раённага Дня беларускай кнігі «Ад вытокаў да сучаснасці», які быў прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, ў Турнянскай сельскай бібліятэцы прайшло цікавае мерапрыемства, якое наведалі дзеці аздараўленчага лагера “Эколаг”.

       Удзельнікі мерапрыемства адправіліся разам з бібліятэкарам у падарожжа “Па кніжных станцыях”. Першая станцыя, якую наведалі, мела названне “Гістарычная”, дзеці ў форме гульні пашырылі свае веды пра Францыска Скарыну. На другой станцыі, пад назвай “Казачная”, дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у віктарыне “Беларуская казка – розуму падказка”. У кожнага народа ёсць паэты, веліч і значэнне якіх узрастаюць ад пакалення да пакалення. У нас, беларусаў, – гэта Янка Купала і Якуб Колас. Таму на станцыі “Паэтычная”, дзеці з задавальненнем пазнаёміліся з жыццём і творчасцю нашых песняроў, і зачыталі іх вершы. У канцы мерапрыемства бібліятэкар пажадала ўсім поспехаў і прапанавала сябраваць з беларускай кнігай.