Архив новостей - Турнянская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2018

Дзень роднай мовы

Ніякае багацце людзей

не бывае даражэйшым

                                                             за іх родную мову. 

(Я.Колас)

“Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю”. Такімі словамі Францішка Багушэвіча пачалася гадзіна роднай мовы “Вандроўка да роднага слова”, прысвечаная Дню роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага.

На працягу гадзіны ўдзельнікі чыталі вершы аб роднай мове, адказвалі на пытанні віктарыны, удзельнічалі ў конкурсах “Скончы прыказку”, “Адгадай і пакажы”, гулялі ў гульні “Жывы – не жывы”, “Літара заблудзілася”.

Мэтай дадзенага мерапрыемства з'яўляецца папулярызацыя роднай мовы.

Усе чытачы, якія наведалі бібліятэку, пазнаёміліся з выставай "Роднага слова крыніца празрыстая".